- цягавіты
- цягавіты, -ая, -ае.
Способный на тяжёлую работу, выносливый в труде.Параходзік, як паслухмяны цягавіты конік, мерна тупацеў і тупацеў між мяляўнічымі рачнымі берагамі. Кірэенка. Пятро страшэнна руплівы і цягавіты: з раніцы да вечара, цёпкаючы па гразі разлезлымі лапцямі, возіць на поле гной, арэ, сее, скародзіць поле. Навуменка. А калі падумаеш нават пра недалёкую гісторыю Старыцы - дзіву даешся: да чаго жывучы, вынослівы і цягавіты наш народ!.. Хадкевіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.